Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Біблія Скарыны

Старабеларуская мова — усходнеславянская мова, дзяржаўная і пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама Малдаўскага княства, у аснову якой лягла тагачасная народная беларуская мова.

Ёсьць храналягічным этапам у разьвіцьці беларускай мовы, які папярэднічаў сучаснай беларускай мове. Мела значнае пашырэньне на землях Вялікага Княства Літоўскага да канца XVII стагодзьдзя. Захоўвалася ў юрыдычным ужытку да другой трэці XIX стагодзьдзя. З канца XIV ст. пісьмовае выкарыстаньне гэтае мовы пашыраецца на ўсёй беларускай этнічнай тэрыторыі, а з канца XV ст. адрозныя пісьмовыя формы беларускай мовы кладуцца ў аснову першых сьвецкіх твораў. Канчатковага ўздыму старабеларуская мова дасягае ў сярэдзіне XVI ст., калі яе справавы варыянт становіцца трывалай мовай сьвецкіх і рэлігійных твораў, а ў самой мове ўва ўсіх яе жанрах уніфікуецца пісьмовасьць, якая становіцца надзвычай блізкай да жывога маўленьня. Адначасна, канчаткова складаецца наддыялектнае кайнэ са старабеларускімі рысамі, што дазволіла карыстаць мову на ўсёй прасторы ВКЛ, г. зн. і на этнічна ўкраінскіх землях.
(артыкул цалкам…)

Юзэф Ігнацы Крашэўскі

Юзэф Ігнацы Крашэўскі (па-польску: Józef Ignacy Kraszewski; 28 ліпеня 1812, Варшава — 19 сакавіка 1887, Жэнэва) — польскі пісьменьнік, публіцыст, гісторык, выдавец, філёзаф, калекцыянэр, музыка. ПсэўданімыBogdan Bolesławita, Kaniowa, Dr Omega, Kleofas Fakund Pasternak, JIK, B.B.

Юзэф Крашэўскі — аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кнігаў у гісторыі польскае літаратуры: літаратурная спадчына складае каля 600 тамоў раманаў і аповесьцяў, паэтычных і драматычных твораў, а таксама працаў па гісторыі, этнаграфіі, фальклярыстыцы, падарожных замалёвак, публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў. За гэтае дасягненьне пісьменьнік занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як «чэмпіён эпохі гусінага пяра».
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1 лістапада — 31 сьнежня)

Гэты дзень у гісторыі

Нэонавая рэкляма

19 студзеня: Дзень працаўніка службы ратаваньня ў Беларусі

  • 1546вялікі князь Жыгімонт Аўгуст зладзіў у Белавескай пушчы паляваньне, у якім таксама ўдзельнічала Барбара Радзівілянка
  • 1652 — украінскія казакі накіраваліся з Чыгірына ў Маскву для складаньня хаўруса з Маскоўскай дзяржавай
  • 1789Чатырохгадовы сойм зьліквідаваў Пастаянную Раду
  • 1911 — заснаваньне Менскае мескае бібліятэкі
  • 1915 — у Парыжы запатэнтавалі нэонавую рэклямную шыльду (на выяве)
  • 1938 — кампанія «General Motors» (ЗША) першай у сьвеце распачала сэрыйную вытворчасьць дызэльных рухавікоў
  • 1963 — першы выступ гурта «The Beatles» на тэлебачаньні
  • 1970 — адбыўся пуск першага тралейбуса ў Магілёве
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.